РУС БЕЛ ENG

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

23.09.2022

З 19 па 23 верасня 2022 года ў школе прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

Напярэдаднi правядзення Тыдня, 16 верасня 2022, года арганізаваны рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

У рамках Тыдня ў школе прайшлі мерапрыемствы: акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску», прэзентацыі віншавальных паштовак «Пажаданні  роднай мове», марафон «Мова родная - мова модная» (выкананне беларускіх песень), стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў «Маё любімае слова па-беларуску», гастранамічны фэст «Беларуская кухня», квэст-гульня «Фальклор,  фальклор-душа народа», конкурс творчых пісьмовых работ «3а што я люблю родную зямлю», флаер-фэст «Мой родны кут, як ты мне мілы», віктарына «Гучы, наша родная мова», акцыя «Чытаем Максіма Танка разам».

Былі арганізаваны выставы вучэбнай літаратуры па беларускай мове «Сэрцам роднага слова краніся” і «Майстры слова», прысвечаная знакамітым землякам.

Задуманае, спланаванае адбылося: кожны вучань быў задзейнічаны, кожны для сябе штосьці адкрыў, зразумеў, адчуў.