РУС БЕЛ ENG

Ва ўстанове адукацыі прайшло мерапрыемства, прасвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы

21.02.2023

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА і адзначаецца штогод з 2000 года. Мэта свята - ахова моўнай і культурнай разнастайнасці.

Традыцыйна штогод ва ўстанове адукацыі праходзяць цікавыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу. Бягучы год не выключэнне.

Вучні прынялі  удзел у КВЗ "Знаўцы мовы". Дзве каманды "Добразычліўцы" і "Шчырэцкія" сабраліся, каб паказаць свае веды ў роднай мове і даказаць, што яны яе сапраўдныя знаўцы. Вучні разгадвалі красворды, чайнворды, удзельнічалі  ў конкурсах эрудытаў і шыфравальшчыкаў, разгадвалі загадкі і тлумачылі значэнні прыказак. У заключэнні мерапрыемства чыталі вершы пра Беларусь.

21 лютага вучні прынялі  ўдзел у дыстанцыйнам турніры па беларускай мове і літаратуры ў гонар загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства, кандыдата філалагічных навук Г.А. Арцямёнка (1960-2021).

Неабходна ведаць сваю мову, каб з годнасцю можна было сказаць, што мы сапраўдныя беларусы, што мы ганарымся тым, што жывём на гэтай прыгожай, чароўнай, светлай зямлі – Беларусі!