РУС БЕЛ ENG

Тыдзень роднай мовы ва ўстанове адукацыі

24.02.2024

З мэтай прыцягнення вучняў да роднай беларускай мовы з 19 па 24 лютага 2024 года ва ўстанове быў арганізаваны тэматычны Тыдзень роднай мовы. Праведзеныя мерапрыемствы спрыялі фарміраванню пачуцця гонару за Радзіму, падтрыманню цікавасці да гісторыі і культуры.

19 лютага адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры "З любоўю да роднага слова".

На працягу тыдня працавала выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове «Сэрцам роднага слова краніся», навучэнцы прымалі актыўны ўдзел у гульні «Прыказкі і прымаўкі – залацінкі мудрасці», акцыі «Вітаем на роднай мове», віктарыне «Беларуская скарбонка», наведалі выставу «Беларуская хатка».

21 лютага старшакласнікі прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прысвечанай Міжнароднаму дню Роднай мовы. А ўсе жадаючыя навучэнцы змаглі паўдзельнічаць у конкурсе па беларускай мове і літаратуры «Буслік».

24 лютага прайшло закрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры «З любоўю да роднага слова». У завяршэнні тыдня дзеці паказалі свае навыкі і ўменні ў сутварэнні інтэрактыўнага воблака слоў «Маё любімае слова па-беларуску».

Гэты тыдзень запомніўся дзецям незвычайнай атмасферай, чароўнай прыгажосцю і меладычнасцю беларускай мовы.